Калі ад "Русь" ўтвараецца "русский", а ад "Россия" "российский" (дадаецца суфікс "ск"), ад "Беларусь" (па-расійску гэтае слова пішацца з "а"), паводле правіл расійскай мовы, мусіць утварацца "беларусский". "Белорусский" можна ўтварыць толькі ад "белая русь" зы злучальнай "о", як "самолет" ад "сам летает" (ад "Белоруссия" было бы "белоруссийский"). Калі прыметнік утвараецца ад афіцыйнай назвы краіны (як гэта робіцца й зь іншымі краінамі), то літары "о" ў ім няма адкуль узяцца, бо слова "Беларусь" яе ня мае. Тое самае й зы словам "белорус": яго можна ўтварыць толькі ад "белый рус". А калі трансьлітараваць уласную назву народа, то й застанецца "беларус".