У беларускай мове часта сталі замяняць "каторы" на "які", хоць яны азначаюць розныя рэчы (прыблізна як замяняюць "цяпер" на "зараз").
"Які" (анґ. what) паказвае на якасьць нечага або на рэч ці зьяву наогул, напрыклад:
- якіх людзей ты любіш?
- шчырых, пазытыўных, дбалых
Які сёньня ладны дзень
Якія тайны ты маеш?
"Каторы" (анґ. which) ўказвае на канкрэтны прадмет, спасылаецца на нешта пэўнае, напрыклад:
- каторых людзей ты любіш?
- маю бабулю, майго прыяцеля й гд.
❌ Які зараз час?
❌ Колькі зараз часу?
✅ Каторы цяпер час? Каторая цяпер гадзіна?
- Я сёньня набыў новую кнігу
- Якую? (анґ. what kind of)
- Забаўную
- Я сёньня набыў новую кнігу
- Каторую? (анґ. which one)
- Слоўнік Яна Станкевіча
Слоўнік Івана Насовіча гэта найпершы слоўнік беларускае мовы, які зьмяшчае мову сялян = слоўнік Івана Насовіча гэта найпершы слоўнік беларускае мовы, і ён зьмяшчае мову сялян.
Слоўнік Івана Насовіча гэта найпершы слоўнік беларускае мовы, каторы зьмяшчае мову сялян = слоўнік Івана Насовіча гэта найпершы слоўнік беларускае мовы сярод тых, што зьмяшчаюць мову сялян.
рас. я еще не знаю, в какой университет хочу поступить (вообще) - я яшчэ ня ведаю, у які ўнівэрсытэт хачу паступіць
рас. я еще не знаю, в какой университет хочу поступить (из определенного списка) - я яшчэ ня ведаю, у каторы ўнівэрсытэт хачу паступіць
- што за кніга там ляжыць?
- гэта кніга, якую я набыў пазаўчора (проста якасьць, агульны факт. Гэта можа быць усякая кніга, няма спасылкі на нейкую пэўную)
- што за кніга там ляжыць?
- гэта кніга, пра каторую я табе расказваў (спасылка на пэўную кнігу зь мінуласьці, мова аб 1 пэўнай кнізе)