Канчатак множнага ліку ў роднай адмене залежыць ад роду й канчатку ў назоўнай адмене.

Нулявы канчатак (мужчынскі род) - поўныя:

Год - гадоў
Ґрам - ґрамаў
Волас - валасоў
Дзеяслоў - дзеясловаў

Нулявы канчатак (жаночы род) - поўныя:

Плынь - плыняў
Асаблівасьць - асаблівасьцяў
Печ - пячэй

Ненулявы канчатак (жаночы й ніякі род) - нулявыя:

Кабета - кабет
Цукерка - цукерак
Дружка - дружак
Сьведка - сьведак
Мяжа - меж
Лета - лет
Слова - слоў
Плячо - плеч

Ненулявы канчатак (жаночы й ніякі род) + перабег націску на канчатак - поўныя:

Вока - вачэй