Зьяўляем вашай увазе сьпіс найкарысьнейшых спасылак датычна беларускае мовы!
Cацыяльныя сеткі:
Лёгкая Мова - надзвычай натхняльны Тэлеґрам канал зь беларускімі словамі, цудоўнымі й трапнымі выявамі, а таксама прыкладамі іх ужытку
verbarium_by - унікальны Тэлеґрам канал, у каторым рэґулярна публікуюцца беларускія словы з аўтарскімі рысаванымі выявамі
CORDA FIDELIUM - неймаверны збор жывых беларускіх прыказак, прымавак ды слоў у вадным Тэлеґрам канале. Дык яшчэ й з тлумачаньнямі й выявамі. Нідзе такога болей няма
Сеціўныя крыніцы:
verbum.by - неаспрэчна першы анлайн-рэсурс, калі мова йдзе аб слоўніках. Зьмяшчае шырокі выбар афіцыйных і аўтарскіх слоўнікаў, сярод каторых ёсьць нават гістарычны слоўнік беларускае мовы зь лексыкай сярэднявечча
Слоўнік Івана Насовіча - найпершы слоўнік беларускае мовы, які зьмяшчае мову сялян Беларусі 19 веку (з розных дыялектаў). Сапраўдны скарб беларускага мовазнаўства
bydialects.org - беларускія дыялектныя слоўнікі, сярод каторых ёсьць Смаленскі й Заходне-Палескі, а таксама слоўнік Яна Станкевіча