Уступ
Выбачайце мне, дзеці, за прысьвячэньне гэтае кніжкі даросламу.
Маю *паважную на тое прычыну: гэты дарослы ёсьць мой найлепшы прыяцель на сьвеце. Маю й другую: ён разумее ўсё, нават дзіцячыя кніжкі. Нарэшце ж маю трэцюю: ён жыве ў Францыі, дзе яму голадна і холадна. Яго трэба пацешыць. Калі ўсіх гэтых прычын не выстачае, я ахвотна прысьвячу гэтую кніжку дзіцяці, якім калісь быў гэты дарослы. Усе дарослыя некалі былі дзецьмі. (Хоць мала хто з іх пра гэта памятае.) То я выпраўляю сваё прысьвячэньне: Ляону Вэрту, калі ён быў ма́лым хлопцам.
Разьдзел 1.
Аднойчы, калі мне было шэсьць лет, я пабачыў дзівосны вобраз у кнізе аб **нярушанае пушчы, менаванае “Гісторыі з жыцьця”. Ён выяўляў удава, які паглытае драпежнага зьвера. Вось копія таго рысунку:

У кнізе казалася: “Удавы заглытаюць cваіх ахвяр цалком, не жуючы іх. Затым яны болей ня могуць пакра́тацца і сьпяць шэсьць месяцаў, пакуль страўляюць здабычу”.
Я тады многа разважаў аб прыгодах у джунґлях і ў выніку патрапіў, з дапамогай каляровага алоўка, стварыць свой першы рысунак. Мой рысунак нумар 1. Ён быў такі:

Я паказаў свой твор мастацтва дарослым і спытаў, ці не напужаў іх мой рысунак. Яны адказалі: “Чаму капялюш мусіць напужаць?”. Мой рысунак не выяўляў аніякага капялюшу. Ён выяўляў ўдава, які страўляе слана. Затым я зарысаваў нутро ўдава, каб дарослыя маглі зразумець. Яны заўсёды патрабуюць паясьненьняў. Мой рысунак нумар 2 быў такі:

Дарослыя парадзілі мне адкласьці рысаваньне ўдаваў убок, звонку ці знутры, і замест гэтага зацікавіцца ґеаґрафіяй, гісторыяй, арытмэтыкай і ґраматыкай. Вось так у шэсьць лет я пакінуў цудоўную кар’еру мастака. Да яе мяне разахвоціла няўдача майго рысунка нумар 1 і майго рысунка нумар 2. Дарослыя ніколі нічога не разумеюць самі, а дзецям надта стомна мець стала высьвятляць ім.
Таму мне давялося выбраць іншую прафэсію і я навучыўся пілатаваць самалёты. Я абляцеў амаль увесь сьвет. І ґеаґрафія, сапраўды, мне вельмі прыдалася. Я ведаў як зь першага погляду адрозьніць Кітай ад Арызоны. Гэта карысна, калі ты згубіўся ўначы.
Гэтак, на працягу свайго жыцьця я меў мноства суты́каў з мноствам паважных людзей. Я доўга жыў з дарослымі. Бачыў іх зблізку. Гэта ня дужа ўдасканаліла маё ўражаньне аб іх.
Калі я спатыкаў дарослых, якія здаваліся мне трохі праніклівейшымі, я спрабаваў на іх мой рысунак нумар 1, каторы я заўсёды захоўваў. Я хацеў даведацца, ці яны напраўду разумеюць. Але яны заўсёды адказвалі: “Гэта капялюш”. Тады я болей не размаўляў з імі ані аб удавах, ані аб нярушаных пушчах, ані аб зорках. Я спускаўся да іхняга роўню. Я гаварыў з імі аб брыджы, аб ґольфе, аб палітыцы і гальштуках. І дарослыя былі вельмі радыя пазнаць такога ***сэнсоўнага чалавека.
* вартую ўвагі, рас. важную, уважительную, внушительную, серьезную
** Тое, што й “першабытная пушча, пралес”. Такі, якога “ня рушылі” (не чапалі, ня кра́талі), аднакаранёвае да “неруш”. Нязрушаны
*** У гэтым значаньні: разумны, разважлівы, кемлівы, які мае добрае пачуцьцё сэнсу, рас. смышлёный, анг. sensible, пол. sensowny
Разьдзел 2.
Так я жыў сам-адзін без нікога, зь кім мог бы шчыра пагаварыць, пакуль не аварыя ў пустэчы Сахара дзевяць гадоў таму. Штось зламалася ў маім маторы. І таму, што зы мной не было ані мэханікаў, ані пасажыраў, я прыгатаваўся здужаць зь цяжкай направай самому. Для мяне гэта было пытаньне жыцьця ці сьмерці. Вады для піцьця мне ледзьве выстачала на восем дзён.
Першага вечара я заснуў на пяску, за тысячу міль ад будзь-якое заселенае зямлі. Я быў значна болей адасобены за марака на плыце́, які пацярпеў карабельную катастрофу пасярод акіяну. То можаце ўявіць маё зьдзівеньне, калі на досьвітку незвычайны тонкі галасок абудзіў мяне. Ён сказаў:
— Калі ласка... Нарысуй мне баранка!
— Га?!
— Нарысуй мне баранка...
Я ўскочыў на ногі, як бы мяне ўдарыла маланка. Добра працёр вочы. *Бачліва разглянуўся на бакі. І я ўвідаў малага чалавечка, даволі надвычайнага, які пільна зерыў на мяне. Вось найлепшы яго партрэт, які я здолеў зрабіць позьней. Але на маім рысунку ён, ведама, значна меней чароўны, ніж у рэчаіснасьці. Гэта не мая віна. У шэсьць лет дарослыя **адра́дзілі мяне ад маёе мастацкае кар’еры, і я не навучыўся рысаваць нічога, апроч удаваў з нутром і без.

Я глядзеў на гэтае зьявішча сваймі шырока адкрытымі вачыма ад зьдзівеньня. Не забывайце, што я быў за тысячу міль ад усякага населенага месца. Але ж малютка не здаваўся мне ані згубёным, ані сьмяротна стамёным, ані галодным, ані ***сасмаглым, ані напалоханым да сьмерці. Ён у ніякім разе ня меў выгляд згубёнага дзіцяці пасярод пустэчы, за тысячу міль ад якога-кольвек населенага месца. Калі я ўрэшце здолеў гаварыць, я сказаў яму:
– Але што ты тут робіш?
І ён паўтарыў мне паволі й ціха, як штось вельмі важнае:
– Калі ласка... Нарысуй мне баранка...
Калі таямніца дужа ўражвае, ніхто не асьмеліцца непаслуша́ць. Незважаючы на недарэчнасьць - быўшы за тысячу міль ад усіх селішчаў, пад пагрозай сьмерці - я выняў зы сваёй кішэні аркуш паперы і пёравую асадку. Але тут я спомніў, што пераважна вучыў ґеаґрафію, гісторыю, арытмэтыку і ґраматыку, і сказаў свайму маламу таварышу (трохі раздражнёна), што ня ведаў, як рысаваць.
Ён адказаў:
– Гэта няважна. Нарысуй мне баранка.
Таму, што я ніколі не рысаваў баранка, я паўтарыў для яго адзін з двух рысункаў, што ўмеў. Той, што зь безнутраны́м удавам. Адказ майго малага друга мяне ўразіў:
– Не! Не! Я не хачу слана ўнутры ўдава! Удаў вельмі небясьпечны, а слон занадта грувасткі. Там, адкуль я, усё малае. Мне патрэбны баранак. Нарысуй мне баранка.
То я нарысаваў.

Ён пільна паглядзеў на мяне і сказаў:
– Не! Гэты ўжо вельмі хворы. Зрабі іншага.
Я нарысаваў іншага.

Мой друг ласкава, ****выбачна усьміхнуўся:
– Бачыш... Гэта не баранак, гэта баран. У яго рогі...
То я знову зрабіў іншы рысунак.

Але ён быў адкінуты, як і папярэднія:
– Гэты занадта стары. Я хачу баранка, які пражыве доўга.
Тады, страчваючы цярплівасьць, бо мне карціла распачаць направу свайго матора, я пакрэмзаў рысунак.

І рэкнуў:
– Гэта скрыня. Баранак, якога ты хочаш, унутры.
Але я вельмі зьдзівіўся, калі пабачыў, што твар майго ма́лага судзьдзі прасьвятлеў:
– Гэта акурат тое, чаго я хацеў! Як думаеш, многа травы патрэбна гэтаму баранку?
– А што?
– Бо там, адкуль я, яе вельмі мала...
– Гэтага пэўна выстачыць. Я даў табе зусім малага баранка.
Ён нахіліў сваю галаву к рысунку:
– Не такі й ма́лы... Глядзі! Ён сьпіць...
І вось так як я пазнаёміўся з Малым Прынцам.
* Пільна, уважліва
** Тое самае, што й адмовілі (рас. отговорили), разахвоцілі, рас. отсоветовали
*** Зьнядоленым ад смагі, спраглым, ссохлым, які прагне вады
**** З выбачэньнем, спускам, падараваньнем аўтару яго правіны (няўменьня рысаваць), спагадліва, лагодна, нястрога, рас. извинительно (извиняюще), снисходительно
Разьдзел 3.
Мне спатрабавалася нямала часу, каб зразумець, адкуль ён прыбыў. Здавалася, што Малы Прынц, які задаваў мне многа пытаньняў, сам ніколі ня чуў маіх. Гэта былі словы, што вымаўляліся пры нагодзе, якія мала-памалу раскрылі ўсё для мяне. Гэтак, калі ён упершыню пабачыў мой самалёт (я ня буду рысаваць свой самалёт, гэты рысунак занадта складаны для мяне), ён спытаў у мяне:
– Што гэта за рэч там?
– Гэта ня рэч. Ён лятае. Гэта самалёт. Гэта мой самалёт. І я быў горды паведаміць яму, што лятаю. Тады ён выгукнуў:
– Што?! Ты ўпаў зь неба?!
– Так, – скромна сказаў я
– Ах! Гэта забаўна...
І Малы Прынц выбухнуў вельмі мілым сьмехам, які дужа раздражніў мяне. Хачу, каб да маіх няшчасьцяў ставіліся паважна. Потым ён дадаў:
– Значыць, ты таксама паходзіш зь неба! Зь якое ты плянэты?
Я адразу запрыкмеціў пробліск сьвятла ў таямніцы ягонага зьявеньня і спытаў раптоўна:
– Дык ты паходзіш з іншае плянэты?
Але ён не адказаў. Ён далікатна кіўнуў галавой, пакуль глядзеў на мой самалёт:
– Праўда, на гэтым ты ня мог прыляцець здалёк.
І надоўга паглыбіўся ў роздумы. Затым ён выняў майго баранка зь кішэні і занурыўся ў разгляд свайго скарбу. Можаце сабе ўявіць, якую цікавасьць ва мне ўзбудзіла гэтае паўпрызнаньне пра “іншыя плянэты”. Я паспрабаваў потым даведацца болей:
– Скуль ты прыбыў, малютка? Дзе гэта “там, адкуль ты”? Куды ты хочаш забраць майго баранка?
Ён адказаў мне пасьля ўдумнага маўчаньня:
– Што добра аб гэтае скрыні, каторую ты даў мне, дык што яна можа служыць яму домам уначы.
– Ведама. А калі будзеш ласкавы, я шчэ дам табе вяроўку, каб прывязаць яго ўдзень. І калок.
Прапанова, хіба, ўразіла Малага Прынца:
– Каб прывязаць яго? Што за пацешная ідэя!
– Але, як не прывяжаш яго, ён пойдзе кудысь і згубіцца...
І мой прыяцель займеў новы выбух сьмеху:
– Але куды ты хочаш, каб ён пайшоў?!
– Куды заўгодна. Наўпрост.
Тады Малы Прынц адзначыў паважна:
– Гэта ня мае значаньня. Там, адкуль я, усё такое малае!
І, мажліва, з крышкай смутку, дадаў:
– Прастуючы няможна зайсьці вельмі далёка...
Разьдзел 4.
Гэткім чынам я даведаўся аб другое вельмі важнае рэчы: яго родная плянэта была бадай ці большая за хату! Гэта не магло дужа мяне зьдзівіць. Я добра ведаў, што апрача такіх вялікіх плянэт, як Зямля, Юпітэр, Марс і Вянера, якія былі наменаваныя, ёсьць сотні іншых, якія часам такія малыя, што іх надзвычай цяжка заўважыць праз тэлескоп. Калі астраном адкрывае адну з іх, ён надае ёй замест імя нумар. Напрыклад, ён называе яе: “астэроід 3251”. Маю паважныя падставы верыць, што плянэта, зь якое прыбыў Малы Прынц, ё астэроід B 612. Гэты астэроід быў віда́ны праз тэлескоп толькі аднойчы, у 1909-ым, адным турэцкім астраномам.

Ён потым учыніў вялікі паказ свайго адкрыцьця на Міжнародным Канґрэсе Астраноміі. Але ніхто яму не паверыў праз ягонае ўбраньне. Такія вось дарослыя ё. На шчасьце для рэпутацыі астэроіда B 612, Турэцкі дыктатар наказаў сваім людзям, пад пагрозай сьмерці, апратвацца на эўрапейскі лад. Астраном паўтарыў свой паказ у 1920-ым у надзвычай вы́кшталчаным уборы. На гэты раз цэлы сьвет зь ім згадзіўся.

Я расказаў вам гэтыя падрабязнасьці аб астэроідзе B 612 і *зьверыў вам яго нумар з увагай на дарослых. Дарослыя любяць лічбы. Калі ты апавядаеш ім аб новым прыяцеле, яны ніколі не пытаюць аб **істоце. Яны ніколі ня кажуць табе: “Як гучыць яго голас?” Якія гульні ён любіць? Ці зьбірае ён матылькоў?” Яны пытаюць: “Колькі яму лет? Колькі ён мае братоў? Колькі ён важыць? Колькі зарабляе яго бацька?” Толькі тады яны ўважаюць, што пазналі яго. Калі ты скажаш дарослым: “Я пабачыў харошы дом з ружовае цэглы, з гераньнямі ў вокнах і галубамі на даху...” яны не патрапяць уявіць гэты дом. Ім трэба паведаміць: “Я пабачыў дом за сто тысяч франкаў.” Тады яны выкрыкнуць: “Ах, які прыгожы!”
Таму, калі ты скажаш ім: “Довадам існаваньня Малага Прынца ёсьць тое, што ён быў чароўны, што сьмяяўся і што хацеў баранка. А калі хтось хоча баранка, гэта сьведчыць аб тым, што яны існу́юць” яны паціснуць плячыма і ўва́жаць цябе за дзіцё! Але, калі скажаш ім: “Плянэта, зь якое ён прыбыў, ё астэроід B 612”, яны павераць і ня будуць болей дакучаць табе сваймі пытаньнямі. Такія вось яны ё. Ня трэба ад іх чакаць многага. Дзеці мусяць быць вельмі спагадлівымі да дарослых.
Але, ведама, мы, якія разумеем жыцьцё, кпім зь лічбаў! Я бы ахвотна пачаў гэты аповед у кшталце байкі. Хацеў бы павесьці так: “Жыў-быў малы прынц на плянэце, якая была ледзьве большая за яго самога, і якому быў патрэбны друг...” Для тых, хто разумее жыцьцё, гэта здалося бы значна праўдзівейшым.
Бо я не хачу, каб маю кніжку чыталі нядбала. Мне так балюча апавядаць гэтыя ўспаміны. Мінула ўжо дзевяць лет з таго, як мой друг пакінуў мяне зы сваім баранкам. Калі я апісваю яго тут, дык гэта для таго, каб не забыць яго. Сумна забыць друга. Ня кожны меў яго. І я магу стацца як дарослыя, каторых цікавяць толькі лічбы. Вось таму я й купіў зноў скрынку з фарбамі й алоўкі. Цяжка вярнуцца да рысаваньня ў маім веку, калі ты ніколі не рабіў іншых спроб, акрамя ўдава з нутром і без у шэсьць лет! Я паспрабую, ведама, зрабіць партрэты як мага болей падобнымі да праўды. Але я не цалком упэўнены ў посьпеху. Адзін рысунак удаецца, а іншы ўжо не падобны. Таксама я трохі мылю́ся з вышынёй. Тут Малы Прынц надта высокі. Там ён надта нізкі. Яшчэ я вагаюся наконт колеру яго строю. То ж я намацваю як магу: тут так, тут сяк. Я ўрэшце схіблю ў пэўных болей важных рэчах. Але гэта вам давядзецца мне выбачыць. Мой друг ніколі не даваў мне паясьненьняў. Мажліва, ён уважаў, што я падобны да яго. Але я, на жаль, ня ведаю, як убачыць баранка скрозь скрыню. Я, можа, трохі як дарослыя. Мусіць, я пастарэў.
* Тое самае, што й даверыў
** У гэтым кантэксьце тое, што й існасьць, самае істотнае
Разьдзел 5
Кожнага дня я даведваўся чагось аб яго плянэце, аб ад’езьдзе, аб падарожжы. Яно прыходзіла паволі, пры нагодзе. Так трэцяга дня я даведаўся аб баабабавае драме.
Гэтага разу гэта зноў адбылося дзякі баранку. Малы Прынц *нагла спытаў мяне, як бы апанаваны глыбокім сумнёвам:
– Ці праўда, што баранкі ядуць кусты?
– Так. Праўда.
– Ах! Я рады.

Я не зразумеў, чаму гэта так важна, што баранкі ядуць кусты. Але Малы Прынц дадаў:
– Значыць, яны таксама ядуць баабабы?
Я заўважыў Маламу Прынцу, што баабабы не кусты, а дрэвы, вышынёй як храмы, і што нават калі б мы прывялі цэлы статак сланоў, гэты статак ня даў бы рады й з адным баабабам.
Задума зы статкам сланоў расьсьмяшыла Малага Прынца:
– Іх давялося бы ставіць адзін на аднаго...
Але ён мудра зазначыў:
– Баабабы, перш чым вырастуць, спачатку малыя.
– Рацыя! Але чаму ты хочаш, каб твае баранкі елі малыя баабабы?
Ён адказаў, “Ну! Падумай жа!” – нібы гэта было відочна. І мне спатрабавалася нямала разумовых высілкаў, каб уцяміць гэтую загадку самому.
І сапраўды, на плянэце Малага Прынца, як і на ўсіх плянэтах, былі й добрыя расьліны, і пустазельле. Значыць, карысныя зерні добрых расьлін і шкодныя зерні пустазельля. Але зерні невідомыя. Яны сьпяць сабе скрыта ў зямлі, пакуль адно з іх раптам ня вырашыць прачнуцца. Тады яно прарастае й нясьмела вытыркае свой чароўны няшкодны парастачак к сонцу. Калі гэта парастак рэдзькі ці ружы, няхай сабе расьце, як хоча. Але калі гэта пустазельле, трэба вырваць яго адразу, як толькі распазнаў.
Дык вось на плянэце Малага Прынца былі страшныя зерні... Зерні баабабаў. Глеба плянэты была **паня́тая імі. А баабаба, калі ўзяцца за яго занадта позна, ужо ніколі не пазбудзешся. Яны запаланяюць усю плянэту. Яны прасякаюць яе сваймі каранямі. І калі плянэта надта малая, а баабабаў вельмі многа, яны разрываюць яе.

“Гэта пытаньне дысцыпліны”, сказаў мне позьней Малы Прынц. “Як упарадкуеш сябе ўранку, мусіш клапатліва ўпарадкаваць і плянэту. Трэба змусіць сябе рэґулярна вырываць баабабы, як толькі іх можна адрозьніць ад кустоў ружы, да якіх яны вельмі падобныя, калі яшчэ зусім маладыя. Гэта вельмі нудная работа, але вельмі латвая.”
І аднаго дня ён парадзіў мне прысьвяціць (аддаць) сябе стварэньню ладнага рысунка, каб добра данесьці гэта да розуму дзяцей з майго краю. “Калі яны калісь вырушаць у падарожжа,”, сказаў ён мне, “гэта ім можа прыдацца. Часам не завадзіць адкласьці сваю працу на позьней. Але калі мова аб баабабах, гэта заўсёды катастрофа. Я ведаў адную плянэту, на якое жыў гультай. Ён занядбаў тры малыя кусьцікі...”

І, водле ўказаньняў Малага Прынца, я нарысаваў тую плянэту. Я ня вельмі люблю маралізаваць. Але небясьпека баабабаў так мала ведамая, а рызыкі, якім паддаецца той, хто можа заблукаць на астэроід, ё такія вялікія, што на гэты раз я раблю вынятак зы сваёй стрыманасьці. І кажу:
“Дзеці! Зважайце на баабабы!” Гэта дзеля таго, каб папярэдзіць сваіх прыяцеляў аб небясьпецы, якую яны, як і я, доўгі час усутыч абміналі, нават ня ведаючы аб гэтым, я так старанна працаваў над гэтым рысункам. Навука, якую я падаў, была вартая намаганьняў.
Вы, мажліва, спытаеце: чаму ў гэтае кніжцы няма іншых рысункаў, такіх самых пышных, як рысунак баабабаў? Адказ досыць просты: я спрабаваў, але ў мяне ня выйшла. Калі я рысаваў баабабы, я кіраваўся пацуцьцём неадкладнасьці.
* Раптам, нечакана
** Тое самае, што й “занятая”, “перапоўненая”, “кішэла імі”, рас. наводнённая
Разьдзел 6.
Ах! Малы Прынц, я памалу ўсьведаміў тваё тужлівае жыцьцё. Доўгі час цябе *адцягала толькі асалода захадаў сонца. Я даведаўся аб гэтае новае падрабязнасьці ўраніцы чацьвёртага дня, калі ты сказаў мне:
“Я люблю захады сонца. Хадзем паглядзім на яго...”
“Але нам давядзецца пачакаць...”
“Пачакаць чаго?”
“Пакуль сонца пачне заходзіць.”
Спачатку ты выглядаў вельмі зьдзівёным, а затым ты расьсьмяяўся з самога сябе. І сказаў мне:
“Я заўсёды думаю, што я ўдома!”
Сапраўды. Калі ў Зьяднаных Станах поўдзень, сонца, як усім ведама, заходзіць над Францыяй. **Стала бы толькі змагчы перанесьціся ў Францыю за хвіліну, каб убачыць захад. На жаль, Францыя ёсьць занадта далёка. Але, на тваёй малюткай плянэце, табе стала бы толькі пасунуць сваё крэсла на колькі крокаў. І ты назіраў зьмярканьне ўсякі раз, як гэтага хацеў...
“Аднойчы я назіраў захад сонца аж 43 разы!”
І трохі позьней ты дадаў:
“Ведаеш... Калі ты вельмі сумны, ты любіш захады сонца...”
“Значыць, у дзень, калі ты назіраў яго 43 разы, ты быў аж такі сумны?” Але Малы Прынц не адказаў.
* Адцягала ўвагу, захапляла, забаўляла, цешыла
** Форма дзеяслова “ставаць” (быць дастатковым) у прошлым часе
Разьдзел 7.
На пяты дзень, зноў жа дзякі баранку, таямніца жыцьця Малага Прынца адкрылася мне. Ён спытаў мяне раптоўна, без аніякага ўступу, нібы ў выніку доўгага маўклівага роздуму над праблемай:
“Баранак — калі ён есьць кусты, ці есьць ён таксама й кветкі?”
“Баранак есьць усё, што яму нагаджаецца.”
“Нават кветкі з калючкамі?”
“Так, нават кветкі з калючкамі.”
“Тады калючкі — нашто яны?”
Я ня ведаў. Я быў вельмі заняты ў той момант, спрабуючы выкруціць захраслую шрубу ў маім маторы. Я быў вельмі ўсклапачоны, бо мая паломка пачынала здавацца вельмі паважнай, а пітная вада, што закончвалася, вымушала мяне думаць аб найгоршым.
“Калючкі — нашто яны?”
Задаўшы пытаньне, Малы Прынц ніколі не адступаўся ад яго. Я быў раздражнёны праз сваю шрубу й адказаў абы-як:
“Калючкі — яны нінашта не патрэбныя, гэта чыстая злосьць ад кветак!”
“Ах!”
Але па маўчаньні ён сказаў мне зь нейкім абурэньнем:
“Я ня веру табе! Кветкі крохкія. Яны наіўныя. Яны падбадзёрваюць сябе як толькі могуць. Яны думаюць, што іх калючкі гэта жахлівая зброяй...”
Я не адказаў. У той момант я мовіў сабе: “Калі гэтая шруба зараз не паддасца, я высеку яе малатком”.
Малы Прынц ізноў устурбаваў мае думкі:
“І ты думаеш, што кветкі...”
“Ды не! Не! Я нічога ня думаю. Я адказаў, абы адказаць. Я заняты важнымі рэчамі!”
(працяг (не) чакаецца)