Прыназоўнік "са" ёсьць калькай з рас. мовы. Як жа тады казалі раней у жывой мове?

У жывой мове найчасьцей казалі "із" ("з" з прыстаўным галосным "і", як у "імчаць, імгла", рас. "ибо". Гэты прыназоўнік ёсьць у рас. мове таксама, напрыклад, "из школы"):

рас. со своим братом - із сваім братам

Гэты прыназоўнік ёсьць састарэлым. Як лепей казаць цяпер?

Прыназоўнік "з" ніхто не выкрасьляў. Ён не парушае чаргаваньне галосных і зычных гукаў, бо можа вымаўляцца "зы", напрыклад, "зы сваім братам" (так казалі ў жывой мове). А таму, што беларуская мова мае фанэтычны правапіс, пісаць лепей адразу "зы" там, дзе гэты прыназоўнік так гучыць.