Узгадаем як могуць утварацца назоўнікі ад дзеясловаў:

Выразіць - выражэньне (закончанае дзеяньне, зьява, вынік)
Зарабляць - зарабляньне (незакончанае дзеяньне, працэс)

Чаму ж тады "паведаміць" - "паведамленьне", а не "паведаменьне". Усё з таго, што ў нейкі пэўны момант абедзьве формы зьліліся ў вадну (магчыма, пад уплывам рас. мовы):

Паведамляць - паведамляньне (у аф. норме: паведамленне)
Паведаміць - паведаменьне (у аф. норме: паведамленне)

Замест форм на "ляньне" й "еньне" сталі ўжываць "леньне", нібы ўсярэднены варыянт, а ад слоў, што ня маюць "л" у нез. трываньні (на "іць" у зак. трываньні, нп., "выразіць") працягнулі ўтвараць назоўнікі бяз "л" ("выражэньне", а не "выражленьне"). Хаця зы словамі "зарабляньне", "прычапляньне" й іншымі такое спрашчэньне зрабіць забылі нават у аф. норме.