Калі рэч ці зьява ў беларускай мове ня ёсьць беспасярэднім прадметам дзеяньня (мае пасыўны стан), то ўжываецца родная адмена. Такое адбываецца з нэґацыямі (не, няма, без і гд.), але ня толькі:

Маю гарбату - ня маю гарбаты
Няма часу
Хачу вады
Чакаю цябе
Чакаю грошай
Без цябе
Што хочаш (калі ёсьць пэўны выбар, напрыклад, мэню) - чаго хочаш (увогуле)
Іду з офіса (пасыўнасьць)

❌ Горад не зьмяніў свой выгляд
✅ Горад не зьмяніў свайго выгляду

❌ Не азначае гэта
✅ Не азначае гэтага